Юрый Баравіцкі

Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны, Земляробу спяваю узнёслыя гімны. Смажу бульбу, што ўчора купіў у суседа. Будзе бульба, дык будзе і ў хаце бяседа. Па рублю прадае тую бульбу наш фермер, Хоць казаў “кармавая”, ды смачная вельмі. А на складзе ў яго ёсць і морква, й капуста, Так што боршч традыцыйна ўжо звараны густа. Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны, Я спяваю суседу узнёслыя гімны. Ён зямлю абрабляе, таму мы і маем На стале хлеб і бульбу, што ўсе спажываем.

03. 12. 2025 г.

Я не паэта, о крый мяне Божа!

Янка Купала

Я не паэта суполкі, Саюза, Бог мне не даў гэты дар. Маці-Радзіма – адзіная муза, Я – ёй адданы пясняр.

Я не чалец і не член, безумоўна. Дзе ж тут паэтам мне быць? Мова забытая, родная мова, Як мне цябе не любіць?

Не абіраю я родную маці, Дорыць сама мне радкі. Мне ж застаецца іх толькі збіраць, Словы ўплятаць у вянкі.

Я не паэта й не трэба мне гэта. Богам мне дадзены дар: Песняю славіць і зімку, і лета, Квецень каліны... і жар;

Мовай забытаю, роднаю мовай Край апяваць свой і жыць, Каб яго бачыць штодзённа нанова, Каб яго вечна любіць.

27 – 30. 12. 2023 г.

Я люблю Беларусь, маю маці-Айчыну, І адзіны падораны ёю мне пуць, І расталую ў снежні бясснежным каліну, І пасёлак, дзе шчырыя людзі жывуць,

І пабелены сад, і суседзяў ссівелых, І бярозы ў ружовым адзенні зімы, І чароды аблокаў – і шэрых, і белых, І на ўзгорку ялін векавых церамы.

Я люблю Беларусь і спяваю ёй гімны Ў зімні снежаньскі дзень, што ніколькі не зімны.

01. 12. 2025 г.